top of page

9 мая.

  • Фото автора: dkberezino
    dkberezino
  • 12 мая 2022 г.
  • 1 мин. чтения

Мерапрыемствамі святкаванне Дня Перамогі ўзняло патрыятычны дух, настрой бярэзінцаў і гасцей горада 9 мая ў зоне адпачынку на возеры.

Шыкоўную канцэртную праграму з выступленнем салістаў і творчых калектываў прадаставіў раённы цэнтр культуры. У выкананні вядомых бярэзінскіх артыстаў гучалі песні, словы і мелодыя якіх не пакінулі раўнадушным нікога.

Асобным радком на мерапрыемстве варта адзначыць выступленне вядучага Аляксея Бабашава, які засяродзіў увагу прысутных на розных аспектах захавання гістарычнай памяці і сэнсу нашай Перамогі, значэння слова Радзіма.

Шматлікія атракцыёны вабілі малодшае пакаленне. Можна было пакатацца з горкі на самакаце і роліках, памаляваць на арт-сцяне, паўдзельнічаць у майстар-класе па стварэнні мастацкіх выбараў. Аматараў дзіцячых татушак чакаў аквагрым.

Для юных і дарослых спартсменаў былі прадугледжаны тэніс, дартс, барацьба на руках і іншыя захапляльныя гульні.

Цікавым пунктам значыўся Бярэзінскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, у праграме якога была дэманстрацыя работы вадзяной сістэмы пажаратушэння. Дзеткі былі ў захапленні ад відовішча (дарэчы, дарослыя таксама).

Многіх вабіла магчымасць памаляваць. Арт-сценка вельмі хутка запоўнілася аўтографамі, імправізаванымі эцюдамі, і імправізаваным постмадэрнізмам.

На свяце было шмат цікавага. Агульны настрой узмацняўся яшчэ і спрыяльным надвор’ем. Гледачы канцэрта падтрымлівалі авацыямі артыстаў. У асобным кутку можна было пачаставацца смачным шашлыком. А ў процілеглым сектары тэрыторыі маладыя людзі ўсчалі гульню, падобную на валейбол.

ree

ree

ree

ree

ree

ree

ree

ree

ree

 
 
 

Comments


г.Березино, Октябрьская, 23  тел. 8(01715)6-20-52 

  • Instagram
  • Vkontakte Social Иконка
bottom of page