Абрадава-гульнявы калектыў “Радзіна”.
- dkberezino
- 18 мая 2022 г.
- 1 мин. чтения
15 мая 15 гадоў з дня заснавання адзначыў народны сямейны абрадава-гульнявы калектыў “Радзіна” Новінскай установы культуры. З нагоды юбілею ў Доме культуры сабралася шмат гасцей. Свята тым больш адметнае, што супала з Днём сям’і.
Гучала шмат слоў віншавання, было шмат цяпла, радасці і падарункаў, і вядома ж, песень! Выступіла ўласна “Радзіна”, узорны фальклорны дзіцячы гурт “Валошкі”, а таксама госці з Пухавіч.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Сакалоўская выступіла з віншавальным словам, уручыла “Падзяку” калектыву “Радзіны” за добрасумленную і плённую працу, высокае прафесійнае майстэрства, значны ўклад у культурнае жыццё Бярэзінскага раёна і падарункі.
Віншаванні з падарункамі прывёз таксама і галоўны дырыжор Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці Юрый Крывашэй, ён жа адначасова і ўдзельнік народнага сямейнага ансамбля “Жывіца” з Пухавіч, які таксама выступіў на свяце.
Юбілей вядомага за межамі Бярэзіншчыны калектыву адбыўся ў атмасферы сяброўства, адчування гонару за нашу фальклорную спадчыну і асалоды ад імпэтнага мастацкага майстэрства выканаўцаў.







Comments