top of page

Актывісты прафсаюзнага руху.

30 красавiка ў Раённым цэнтры культуры сабраліся актывісты прафсаюзнага руху Бярэзіншчыны, каб павіншаваць ветэранаў прафсаюзнага жыцця, лідэраў пярвічак, актыўных удзельнікаў з надыходзячым святам працы – 1 Мая, і ўручыць ім падарункі і сувеніры.


З віншавальным словам выступілі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Токан і старшыня раённага савета ветэранаў Анатоль Зябко. Дзяліліся віншаваннямі і лідары пярвічак.


Было сказана шмат шчырых цёплых слоў, поўных радасці ад сустрэчы старых сяброў і новых пакаленняў. Прысутныя паглядзелі фільм пра жыццё прафсаюзаў і вядомых перадавікоў працы, з задавальненнем паглядзелі выступленне салістаў РЦК. Потым у неафіцыйнай абстаноўцы быў салодкі стол.

ree

ree

ree

 
 
 

Comments


г.Березино, Октябрьская, 23  тел. 8(01715)6-20-52 

  • Instagram
  • Vkontakte Social Иконка
bottom of page