top of page

Канцэрт-віншаванне: "Весна Победы!"

  • Фото автора: dkberezino
    dkberezino
  • 12 мая 2022 г.
  • 1 мин. чтения

Удзельнікі мастацкай самадзейнасці Новінскага СДК ДУ "Бярэзінскi раенны цэнтр культуры" наведалі на даму з канцэртам-віншаваннем: "Весна Победы!" Прыходзька Надзею Кузьмінічну, - сям'я загінуўшага ў ВАВ. Надзея Кузьмінічна нарадзілася 7 студзеня 1937 года, маленькай дзяўчынкай яна засталася без таты, які загінуў у час жорсткай і жудаснай вайны. Ніхто і нішто не можа суняць той боль і страту ў сведкаў таго нялёгкага часу. Яшчэ зусім нядаўна Надзея Кузьмінічна сама наведвала мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі, але па стане здароўя, ужо некалькі гадоў запар, яна прымае віншаванні на даму. Загадчык Новінскага СДК Клімовіч Святлана Анатольеўна разам з дзецьмі і падлеткамі не забываюць падараваць хоць крыху сваёй увагі гэтай цудоўнай жанчыне, якая ўжо з самай раніцы чакае да сябе гасцей, выглядаючы ў сваё вакно, падрыхтаваўшы для іх салодкія пачастункі. Кветкі, песні і невялікія падарункі для Надзеі Кузьмінічны ад ўсяго сэрца ў гэты дзень дорым і мы.

ree

ree

ree

ree

ree

ree

 
 
 

Comments


г.Березино, Октябрьская, 23  тел. 8(01715)6-20-52 

  • Instagram
  • Vkontakte Social Иконка
bottom of page