top of page

Памяці Хатыні.

  • Фото автора: dkberezino
    dkberezino
  • 2 апр. 2022 г.
  • 1 мин. чтения

Памяці Хатыні прысвяцілі сустрэчу у раённым цэнтры культуры. Сёння Беларусь узгадвае адну з чорных дат у гісторыі краіны – роўна 79 гадоў таму назад адбылася трагедыя вёскі Хатыні, назва якой стала сінонімам зверстваў фашыстаў на акупіраванай тэрыторыі. Лёс Хатыні за гады вайны напаткаў не адну сотню беларускіх вёсак, а колькасць міных жыхароў, якія загінулі ў полымі, вымяраецца тысячамі. Генацыд фашысцкага рэжыму, які выкарыстоўваўся на тэрыторыі нашай рэспублікі, не можа забыцца, як няма і тэрміну даўніны гэтаму злачынству. Яго памятаюць многія жыхары старэйшых пакаленняў, яго не павінны забываць і сённяшняя моладзь. Перагарнуць старонкі тых жудасных падзей сённяшнім старшакласнікам дапамог пракурор Бярэзінскага раёна Дзмітрый Макарэвіч у час правядзення ў раённым цэнтры культуры мерапрыемства, прысвечанага дню Хатынскай трагедыі. Яго расказ, поўны болю і спагады, прысвячаўся падзеям, якія разгортваліся на тэрыторыі рэспублікі ў час Вялікай Айчыннай вайны.Хатынь, Трасцянец, Азарычы, Мінскае гета… Колькі жудасных адрасоў засталося з тых часоў, колькі карных аперацый ажыццявілі акупанты разам са сваімі памагатымі на тэрыторыі Беларусі. І сёння, калі мы на поўны голас гаворым пра генацыд нашага народа, выяўляюцца ўсё новыя і новыя факты гвалту, насілля, смярцей. Работнікі пракуратуры запісваюць успаміны сведак падзей, адшукваюць новыя і новыя адрасы фашысцкага вар’яцтва, якому няма прабачэння. Працягам узнятай тэмы стаў і фільм беларускіх дакументалістаў, які затым дэманстраваўся прысутным. Трагізмам апісваемых падзей ён нікога не пакінуў раўнадушным.

ree

ree

ree

ree


 
 
 

Comments


г.Березино, Октябрьская, 23  тел. 8(01715)6-20-52 

  • Instagram
  • Vkontakte Social Иконка
bottom of page