top of page

Свята Перамогі

  • Фото автора: dkberezino
    dkberezino
  • 12 мая 2022 г.
  • 1 мин. чтения

Больш за семдзесят гадоў захоўвае свае традыцыі вёска Новіны Бярэзінскага раёна святкаваць свята Перамогі на лясной паляне, каля помніка расстралянай партызанскай сувязной Сітнік Марыі Мікалаеўны.

І называюць сваё свята традыцыйна “Пянёк”.

На жаль, не засталося тых ветэранаў, хто паклаў пачатак гэтай традыцыі, але яе падтрымліваюць удзячныя жыхары вёскі, сваякі загінуўшай сувязной. І кожны год Новінскі СДК прымае актыўны ўдзел у правядзенні сапраўднага народнага гуляння і акцый.

У гэтым годзе была праведзена акцыя:”Победа!Память!Май !”. Разам з загадчыкам Новінскага СДК Клiмовiч Святланай Анатольеўнай дзеці, удзельнікі калектыва “Валошкі” і моладзь збіраюцца каля помніка, каб разам ускласці кветкі да помніка загінуўшай сувязной Сітнік М.М., аб’яўляецца хвiлiна маўчання. Гучыць расказ-аповяд пра тое, як партызанская сувязная Марыя Мікалаеўна Сітнік была расстраляна немцамі ў лесе. З таго часу яна стала сімвалам патрыятызму і адданасці Радзіме для многіх пакаленняў новінцаў. Дзеці чытаюць вершы ваеннай тэматыкі ,спяваюць ваенна-патрыятычныя песні, раскладаюць вогнішча на якім пякуць сала, хлеб, бульбу.

Усё гэта робіцца дзеля таго, каб нашы дзеці ведалі і памяталі пра гады Вялікай Айчыннай вайны, каб паважалі гісторыю свайго краю і былі сапраўднымі патрыётамі сваёй Радзімы.

ree

ree

ree

ree

ree

ree

ree

ree

ree

 
 
 

Comments


г.Березино, Октябрьская, 23  тел. 8(01715)6-20-52 

  • Instagram
  • Vkontakte Social Иконка
bottom of page