top of page

Урачыстае мерапрыемства пад назвай “Служу Отечеству и флагу”.

Ужо стала добрай традыцыяй праводзіць на Бярэзіншчыне Дзень прызыўніка. Вось і сёння прайшло такое ўрачыстае мерапрыемства пад назвай “Служу Отечеству и флагу”. Як мы ведаем, 8 мая ў рэспубліцы адзнацаецца Дзень Дзяжаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. І на Бярэзіншчыне ўжо распачаліся ўрачыстыя мерапрыемсвы з гэтай нагоды. Таму і на Дні прызыўніка, вядома ж, таксама гаварылі пра гісторыю сімвалаў Рэспублікі Беларусь. А пачалося мерапрыемсва з гімна. Першым да прызыўнікоў звярнуўся старшыня раённага Савета дэпутаў Віктар Лашкоўскі. У ратнай справе без боскага благаславення нікуды. Вітакі і благаславілі юнакоў іерэй Васілій Васількоў і ксёндз Андрэй Фёдараў. Ужо з 25 красавіка многія з прызыўнікоў адправяцца на службу, – гаварыў начальнік абасобленай групы (Бярэзінскага раёна) ваеннага камісарыята Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў, маёр Максім Клюеў. – Прыемна, што нашы юнакі будуць служыць у элітных войсках. Гэта ганарова і адказна. Жадаем вам, каб вы памужнелі, сталі больш упэўненымі і вынослівымі. І няхай вернасць прысязе выхоўвае ў вас любоў да нашай Радзімы – Рэспублікі Беларусь. Музычныя падарункi гучалі для прызыўнікоў ад работнікаў раённага цэнтра культуры. Спадзяёмся, у юнакоў служба пройдзе лёгка, запомніцца на ўсё жыццё. У добры шлях, нашы прызыўнікі!

ree

ree

ree

ree

ree

ree



 
 
 

Comments


г.Березино, Октябрьская, 23  тел. 8(01715)6-20-52 

  • Instagram
  • Vkontakte Social Иконка
bottom of page